Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прахожым і прасіць міласціны на лячэнне. Для таго, каб зрабіць такую язву, звычайна падрыхтоўвалі цеста з нягашанай вапны, мыла і жалезнай іржавіны, накладвалі гэту мешаніну на рамень і моцна абвязвалі рэмнем нагу. Ад гэтага скура вельмі хутка злазіла, і выгляд мяса быў жудасны; затым нагу націралі крывёю, якая, высахшы, чарнела і надавала больцы агіднейшы выгляд. Затым хворае месца перавязвалі бруднымі анучамі, але так, каб жудасная язва была відаць і выклікала спачуванне прахожых.

Гуго дагаварыўся з меднікам — тым самым, якога кароль хацеў стукнуць па галаве паяльнікам; яны павялі хлопчыка нібы на работу, але як толькі вышлі ў поле, павалілі яго на зямлю; меднік трымаў яго, а Гуго як мага мацней прывязваў да яго нагі вапняную прыпарку.

Кароль раз’ярыўся, лаяў іх, пагражаў павесіць абодвух, як толькі верне сабе сваю карону; але яны моцна трымалі яго, смеючыся з яго дарэмных спроб вырвацца, і рагаталі над яго пагрозамі. Між тым мазь пачала хутка раз’ядаць скуру; яшчэ трохі часу — і нягоднікі зрабілі-б сваю справу, каб ім не перашкодзілі.

Але ім перашкодзілі: з’явіўся «раб», той самы брадзяга, які з такім палам праклінаў англійскія законы. Ён адразу спыніў подлую работу і садраў прыпарку з нагі караля.

Кароль хацеў узяць у свайго збаўцы дубіну і тут-жа на месцы правучыць нягоднікаў; але той не дазволіў яму падымаць шуму, а параіў адкласці справу да ночы, калі ўсе будуць у зборы і ніхто з боку не перашкодзіць. Яны ўсе разам вярнуліся ў лагер; аб усёй справе было расказана атаману. Атаман выслухаў, падумаў і заявіў, што караля няварта прымушаць прасіць міласціну, бо ён відаць, прызначаны да чагосьці вышэйшага і лепшага, — і тут-жа на месцы перавёў яго з жабракоў у злодзеі!

Гуго ўзрадаваўся надзвычайна. Ён ужо прабаваў прымусіць караля красці, але пацярпеў няўдачу; цяпер, вядома, ніякіх перашкод не будзе: не адважыцца-ж хлапец не паслухаць свайго атамана. Ён задумаў у той-жа дзень украсці, каб перадаць караля ў рукі закона; пры гэтым зрабіць усё так спрытна, каб яно вышла нібы выпадкова, бо кароль баявых пеўняў быў цяпер агульным любімцам, і брадзягі, не маючы асаблівых сімпатый да Гуго, абышліся-б з ім не надта ласкава, каб той вераломна выдаў таварыша агульнаму іхняму ворагу — закону.

І вось у вызначаны час Гуго прывёў сваю афяру ў суседнюю вёску; яны абодва павольна хадзілі па вуліцах. Адзін з іх пільна