Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у сіняках, бязлітасна высмеяны, уцёк з поля бітвы. А цэлага і непашкоджанага пераможцу натоўп са смехам падняў на плечы і панёс да пачэснага месца, поплеч з атаманам, дзе ён урачыста быў прызнаны «каралём баявых пеўняў». Яго ранейшы зняважлівы тытул быў урачыста скасаваны, і было абвешчана, што кожны, хто асмеліцца гэты ранейшы тытул вымавіць, будзе выгнаны з банды.

Усё спробы прымусіць караля прынасіць карысць бандзе скончыліся няўдачай. Ён ўпарта адмаўляўся гэта рабіць: мала таго, ён заўсёды імкнуўся ўцячы. У першы раз яго ўвапхнулі ў пустую кухню; ён не толькі там нічога не ўкраў, але яшчэ хацеў клікнуць гаспадара. Яго аддалі медніку памагаць у рабоце; ён не хацеў нічога рабіць, мала таго, ён пагражаў пабіць медніка яго-ж паяльнікам; нарэшце і меднік і Гуго толькі аб тым і думалі, каб не даць хлопчыку ўцячы. Ён пагражаў сваім царскім гневам кожнаму, хто спрабаваў уціснуць яго волю. Яго паслалі пад наглядам Гуго прасіць міласціну разам з абарванай жабрачкай і хворым дзіцем; але нічога з гэтага не вышла — ён не хацеў прасіць міласціны ні для сябе, ні для другіх.

Так прайшло некалькі дзён; нягоды гэтага брадзячага жыцця, тупасць, нізасць і пошласць яго мала-па-малу рабіліся нязноснымі маленькаму палонніку, і ён ужо пачынаў адчуваць, што вызваленне ад нажа пустэльніка было толькі часовай адтэрміноўкай смерці.

Але па начах, у сне, ён забываўся на ўсё і зноў засядаў на троне ўладаром. Затое як жудасна было яго абуджэнне! Пачынаючы з таго часу, як яго захапілі, і да паядынку з Гуго цяжкасці яго нізкага жыцця раслі з кожным днём, і цярпець іх станавілася ўсё трудней і трудней.

На другую раніцу пасля паядынку Гуго прачнуўся, палаючы помстай да свайго пераможцы. Ён замышляў супроць караля ўсялякія падкопы. У яго з’явілася два планы. Адзін складаўся з таго, каб найболей балюча абразіць «выдуманы» каралеўскі гонар хлопчыка; а калі гэты план не ўдасца, — узваліць на караля якое-небудзь злачынства і потым аддаць яго ў рукі няўмольнага правасуддзя.

Паводле свайго першага плана, ён прапанаваў зрабіць штучную язву на назе караля, правільна мяркуючы, што гэта абразіць і зняважыць яго больш за ўсё, а калі язва будзе гатова, ён разам з Кэнці прымусіць караля сесці ля дарогі, паказваць яе