Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтага з пагардлівай абыякасцю, нібы не заўважыўшы; але калі Гуго ў трэці раз зрабіў тое самае, кароль ударам кія зваліў яго на зямлю, на вялікае задавальненне ўсёй банды. Раз’юшаны ад гневу і сораму Гуго ўскочыў на ногі, схапіў кій і шалёна напаў на свайго маленькага праціўніка. У адзін міг іх акружылі, падба-

Гуго не шанцавала.

дзёрвалі крыкамі, біліся аб заклад, хто пераможа. Але беднаму Гуго не шанцавала. Яго ярасныя, нязграбныя ўдары былі адбіты рукой, якую лепшыя майстры Еўропы навучылі ўсім тонкасцям фехтавальнага майстэрства. Маленькі кароль стаяў зграбна і вольна, пільна сачыў за кожным рухам праціўніка і адбіваў град удараў, што сыпаліся на яго, з такой лёгкасцю і ўпэўненасцю, што гледачоў ахапіла дзікае захапленне; кожны раз, калі яго спрактыкаванае вока заўважала хібу праціўніка і быстры, як маланка, удар апускаўся на галаву Гуго, рэў і рогат навокал ператвараліся ў буру. Праз чвэрць гадзіны Гуго, пабіты, увесь