Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

ГЕНДОН ПРЫХОДЗІЦЬ НА ВЫРУЧКУ

Стары, ступаючы ціха, як кошка, адышоў і прынёс нізенькі ўслончык. Ён сеў на яго так, што адна палавіна цела была ўся асветлена цьмяным мігаючым святлом, а другая аставалася ў змроку. Не зводзячы вачэй са спячага хлопчыка, ён цярпліва чакаў, пакуль навастрыцца нож, усё мармочучы сабе і не заўважаючы, як бягуць гадзіны; ён быў падобны на шэрага, страшэннага павука; гатовага праглынуць неасцярожнае насякомае, што бездапаможна заблыталася ў яго павуцінні. Нарэшце, праз досыць значны час, стары, які ўсё глядзеў, але нічога не бачыў, ахоплены сваімі марамі, раптам заўважыў, што вочы хлопчыка расплюшчаны! Шырока раскрыты і глядзяць! — глядзяць, дрантвеючы ад жаху, на нож. Усмешка д’ябальскай радасці з’явілася на твары старога, і ён, не мяняючы сваёй позы і не спыняючы работы, спытаўся:

— Сын Генрыха Восьмага, ці маліўся ты?

Хлопчык бездапаможна затузаўся ў сваіх путах, стараючыся выдаць які-небудзь гук праз моцна сціснутыя сківіцы. Пустэльнік растлумачыў гэты рух як станоўчы адказ на сваё пытанне.

— Тады памаліся зноў! Чытай адыходную малітву!

Дрыжыкі прабеглі па целе хлопчыка, і твар яго пабляднеў. Ён зноў паспрабаваў вызваліцца, выгінаўся і кідаўся ва ўсе бакі; ён, як шалёны, круціўся на сваёй пасцелі, каб парваць вяроўкі, але дарэмна. Тым часам стары людаед усміхаўся, гледзячы на яго, ківаў галавой і спакойна вастрыў нож, час ад часу мармочучы:

— Твае мінуты палічаны, і кожная з іх вельмі дарагая, — маліся, чытай сабе адыходную!

Хлопчык у роспачы застагнаў і перастаў кідацца, ён задыхаўся. Слёзы кропля за кропляй цяклі па яго твары; але гэта жаласнае відовішча а ні трохі не змякчыла лютага старога.

Пачало ўжо віднець; пустэльнік заўважыў гэта і загаварыў рэзка, узбуджана:

— Я не магу болей марудзіць. Ноч амаль прайшла. Яна праляцела для мяне як мінута, як адна мінута; а я хацеў-бы, каб яна цягнулася год! Ну, адроддзе згубніка царквы, заплюшчы вочы, калі табе страшна глядзець…

Далейшыя словы ператварыліся ў нейкае мармытанне. Стары

139