Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будзеш маліцца, ты будзеш вывучаць свяшчэннае пісанне; ты будзеш размышляць аб вар’яцтве і памылках нашага свету і аб вялікім шчасці на тым свеце; ты будзеш жывіцца сухарамі і травамі і кожны дзень катаваць сваё цела дзеля ачышчэння душы. Ты будзеш насіць на голым целе валасяніцу; ты будзеш піць толькі ваду; ты будзеш мець шчасце карыстацца спакоем, але, поўным спакоем, бо той, хто прыдзе шукаць цябе, вернецца асмеяным; ён не знойдзе цябе, ён не патурбуе цябе.

Стары ўсё хадзіў з кута ў кут. Ён ужо не гаварыў голасна, а нешта мармытаў. Кароль скарыстаў гэта, каб расказаць сваю гісторыю; пад уплывам нейкай трывогі і няяснага прадчування расказаў яе вельмі красамоўна. Але пустэльнік прадаўжаў хадзіць і мармытаць, не звяртаючы на яго ўвагі. Усё яшчэ мармочучы, ён наблізіўся да караля і сказаў выразна, падкрэсліваючы кожнае слова:

— Тс! Я табе адкрыю вялікую тайну!

Ён нахіліўся да хлопчыка, але зараз-жа адхіліўся, нібы прыслухоўваючыся.

Потым падышоў, крадучыся, да акна, высунуў галаву, углядаючыся ў змрок, потым на пальцах вярнуўся, прыхінуў свой твар да твара караля і прашаптаў:

— Я архангел!

Кароль моцна ўздрыгануўся і сказаў сабе:

— «Ах, лепш ужо я астаўся-б з брадзягамі, а то цяпер я ва ўладзе вар’ята!»

Яго трывога павялічылася і ясна адбілася на яго твары. Ціхім, усхваляваным голасам пустэльнік казаў далей:

— Я бачу, ты адчуваеш, якая святасць акружае мяне! На твары тваім відаць святы страх! Ніхто не можа знаходзіцца ў гэтай святасці і не адчуваць страху: гэта-ж і ёсць святасць неба. Я адлятаю туды і вяртаюся ў адзін міг. Пяць гадоў назад сюды, на гэтае самае месца, з неба былі прысланы ангелы, каб апавясціць мяне, што я назначан архангелам. Ад іх выходзіла асляпляючае святло. Яны скланілі перада мной калені, кароль! Але, скланілі перада мной калені! Бо я яшчэ больш вялікі, як яны. Я ўзнёсся на неба і гутарыў з патрыярхамі. Дай мне руку, — не бойся, — дай мне руку. Ведай, што ты паціскаеш тую руку, якую паціскалі Авраам, Ісаак, Іакаў! Я быў у залатых палацах, я бачыў самога госпада бога!

Ён спыніўся, каб паглядзець, якое ўражанне зрабіла яго пра-

135