Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

акенца ў халупе, прыўзняўся на пальцах і глянуў у сярэдзіну. Пакойчык быў маленькі, з зямлянай падлогай, шчыльна ўтоптанай; у куце была пасцель з саломы, пакрытая рванай коўдрай; тут-жа ля пасцелі стаялі вядро, кубак, міска, некалькі гаршкоў і скавародак; побач невысокая лава і табурэтка на трох ножках; на камінку дагарала полымя. Перад распяццем, асветленым адною толькі свечкай, стаяў на каленях стары, а побач з ім на драўлянай скрынцы ляжала раскрытая кніга і чалавечы чэрап. Стары быў вялікі, кастлявы; валасы і вусы ў яго былі вельмі даўгія і белыя, як снег, на ім была вопратка з аўчын, якія пакрывалі яго ад шыі да пят.

«Святы пустэльнік! — сказаў сабе кароль. — Вось калі мне пашанцавала!»

Пустэльнік падняўся з кален. Кароль пастукаў. Нізкі голас адказаў:

— Уваходзь, але пакінь грэх за парогам, бо зямля, на якую ты ступіш, свяшчэнная!

Кароль увайшоў і спыніўся. Пустэльнік утаропіў на яго бліскучыя, неспакойныя вочы і спытаў:

— Хто ты такі?

— Я — кароль, — пачуў ён адказ, просты і скромны.

— Калі ласка, заходзьце, кароль! — у захапленні ўсклікнуў пустэльнік.

Затым, з ліхарадачнай мітуснёй і безупынна паўтараючы: «Калі ласка!» пустэльнік пасунуў лаву да агню, пасадзіў на яе караля, падкінуў у агонь галля і ўзбуджана забегаў па пакою з кута ў кут.

— Калі ласка! Шмат хто шукаў прытулку ў гэтым свяцілішчы, але яны аказаліся нявартымі і былі выгнаны. Але кароль, які адмовіўся ад кароны, пагарджае непатрэбнай пашанай, што належыць яго сану, які апрануўся ў рыззё, каб прызначыць сваё жыццё на асвяшчэнне і змярцвенне свайго цела, — ён горды, ён жаданы госць! Ён астанецца тут да самай смерці.

Кароль паспяшыў перапыніць яго і паведаміў сапраўднае становішча справы, але пустэльнік не звярнуў на гэта аніякай увагі, нават быццам не чуў яго, а казаў далей з усё большым палам і ўсё павышаючы голас:

— Тут ты будзеш жыць у міры. Тут ніхто не знойдзе твайго прытулку, каб непакоіць цябе просьбамі вярнуцца да пустога і марнага жыцця, якое ты пакінуў, паслухаўшы бога. Тут ты

134