Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але яму перашкодзілі. Ён праз акно ўбачыў Джона Кэнці, з корабам разносчыка за спіной, і Гуго!

Кароль убачыў абодвух нягоднікаў, якія набліжаліся да варот, раней чым яны паспелі заўважыць яго; не сказаўшы ні слова, ён узяў кошык з кацянятамі і ціхенька вышаў праз заднія дзверы. Ён пакінуў кацянят у сенцах, а сам пусціўся з усіх ног па вузкім завулку.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ

ПРЫНЦ І ПУСТЭЛЬНІК

Цяпер ён быў схованы ад дома высокім плотам. У смяртэльным жаху ён напружыў усе сілы і панёсся к далёкаму лесу. Ён ні разу не азірнуўся да таго часу, пакуль не падбег да ўскраю лесу: тады толькі ён глянуў назад і ўбачыў двух мужчын. Гэтага было досыць; ён не стаў разглядаць іх, а пабег далей, пакуль не апынуўся ў змрочнай пушчы лесу. Тут толькі ён спыніўся, лічачы, што тут ужо няма небяспекі. Ён чутка прыслухоўваўся, але навакол стаяла глыбокая, урачыстая цішыня — жудасная цішыня, прыгнятаўшая душу. Толькі зрэдку, напружваючы слых, ён адрозніваў гукі, але такія далёкія, глухія і таямнічыя, што здавалася — то былі не сапраўдныя гукі, а стогн і енк мерцвякоў. Гэтыя гукі былі больш страшныя, як тая цішыня, якую яны парушалі.

Спачатку ён хацеў да самага вечара не рухацца з месца; але ён спацеў, і яму хутка зрабілася холадна; прышлося ісці, каб сагрэцца хадой. Ён пайшоў нацянькі праз лес, спадзеючыся выйсці дзе-небудзь на дарогу, але памыліўся. Ён усё ішоў ды ішоў; але чым далей ён ішоў, тым, відаць, гусцей станавіўся лес. Цямнела, і кароль зразумеў, што хутка прыдзе ноч. Ён уздрыгануўся пры думцы, што яму прыдзецца правесці ноч у такім жудасным месцы; ён пачаў спяшацца, але ад гэтага пасоўваўся яшчэ марудней, бо ў змроку не бачыў, куды ступае; спатыкаўся аб корні, заблытваўся ў галлі і кустах.

І як ён узрадаваўся, калі нарэшце ўбачыў слабы агеньчык! Ён асцярожна падышоў да яго, часта прыпыняючыся, каб агледзецца і прыслухацца. Гэты агеньчык блішчэў у акенцы ўбогай маленькай халупкі. Акенца было без шкла. Кароль пачуў голас і хацеў быў уцякаць і хавацца; але, учуўшы, што той, каму належаў голас, моліцца, — раздумаўся. Ён падкраўся да адзінага

133