Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчаслівая і хваліла сябе за тое, што не пагарджала маленькім брадзягай; а кароль таксама быў задаволены сабой, сваёй пакорнасцю і ласкавым абыходжаннем з простай сялянкай.

…загадала яму, навастрыць нож.


…загадала яму, навастрыць нож.

Калі снеданне было скончана, фермерша загадала каралю вымыць пасуду. Гэты загад у першую хвіліну збянтэжыў яго, і ён хацеў быў адмовіцца, але потым сказаў сабе:

«Альфрэд Вялікі даглядаў піражкі; бясспрэчна ён вымыў-бы і пасуду, каб яго папрасілі. Паспрабую і я!»

Спроба вышла няўдалай; ён сам быў вельмі здзіўлены, бо думаў, што вымыць драўляныя лыжкі і міскі — глупства. Справа гэта аказалася нуднай і клопатнай; але ўсё-ж кароль сяк-так справіўся з ёй. Яму вельмі хацелася ісці далей, але не так лёгка была адчапіцца ад дамавітай фермершы. Яна давала яму то адну, то другую работу; ён усё выконваў добрасумленна і досыць паспяхова. Яна пасадзіла яго, паміж іншым, разам з дзяўчынкамі чысціць зімовыя яблыкі; але гэта ў яго так не ладзілася, што яна загадала яму замест таго навастрыць кухонны нож. Потым прымусіла яго расчэсваць воўну, і ён хутка прышоў да вываду, што даўно перавысіў добрага караля Альфрэда ў розных паказных геройствах, якія выходзяць такімі занятнымі ў апавяданнях і гістарычных кнігах; ён парашыў, што для яго будзе ўжо досыць. І калі пасля абеда фермерша дала яму ў рукі кошык з кацянятамі і загадала іх ўтапіць, ён адмовіўся. Вярней, ён збіраўся адмовіцца, бо адчуваў, што трэба-ж дзе-небудзь паставіць кропку і што зручней за ўсё адмовіцца іменна тапіць кацянят;

132