Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мею! Цяпер ён абадранец, але раней, пакуль не сышоў з розуму, мабыць, служыў у палацы; магчыма, ён нават быў на кухні ў самога караля! Трэба праверыць яго!»

Каб праверыць сваю здагадку, яна загадала каралю даглядаць страву, намякнуўшы, што ён можа і сам гатаваць, калі ў яго ёсць ахвота, і дадаць да абеда адну-дзве стравы лішніх. Потым вышла з пакоя, зрабіўшы знак сваім дзецям следаваць за ёю. Кароль прамармытаў:

«У былыя часы такое самае даручэнне было дадзена другому англійскаму каралю; няма нічога ганебнага для майго гонару заняцца справай, якую ўважыў сам Альфрэд Вялікі[1]. Але я пастараюся лепш за яго апраўдаць давер’е сваёй гаспадыні, бо ў яго піражкі падгарэлі».

Жаданне было добрае, але выкананне аказалася значна горшым; хутка і гэты кароль, як той, паглыбіўся ў свае думкі, і здарылася такая самая бяда: страва падгарэла. Жанчына вярнулася ўпару, каб выратаваць снеданне ад канчатковай пагібелі, і хутка вывела караля з задумення, вылаяўшы яго па шчырасці і без ніякіх цэрамоній. Затым, убачыўшы, што ён сам засмучоны тым, што не апраўдаў яе давер’я, памякчэла і зноў зрабілася добрай і ласкавай.

Хлопчык смачна і сытна паснедаў, і пасля яды падбадзёрыўся і павесялеў. Гэтае снеданне было цікавае тым, што і гаспадыня і госць глядзелі адзін на аднаго звысака, і ў той-жа час ні госць не ведаў, што яму робяць ласку, ні гаспадыня. Жанчына збіралася пакарміць гэтага брадзягу аб’едкамі дзе-небудзь у кутку, як кормяць брадзяг або сабак; але яе мучыла сумленне, што яна вылаяла яго, і ёй хацелася чым-небудзь гэта загладзіць, і яна пасадзіла яго за адзін стол з сабой і сваімі дзецьмі і, знарок падкрэсліваючы гэта, абыходзілася з ім як з роўным. Кароль, з свайго боку, папракаў сябе за тое, што не апраўдаў давер’я сям’і, якая аднеслася да яго так ласкава, і каб загладзіць сваю віну, захацеў зрабіць ласку і не патрабаваць ад фермершы і яе дзяцей, каб яны стаялі і прыслужвалі яму, пакуль ён будзе есці адзін за сталом, як належыць яго стану. Кожнаму з нас карысна часам адкласці ўбок сваё чванства. Добрая жанчына ўвесь дзень была


  1. Альфрэд Вялікі (840-901) — кароль саксаў. У Англіі ходзіць легенда, што ён, ратуючыся ад праследавання датчан, схаваўся ў хаце дрывасека, жонка якога, не ведаючы, хто ён, даручыла яму прыгледзець за піражкамі і дала яму наганяй, калі піражкі прыгарэлі.

131