Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пэўна ён служыў у якім-небудзь доме. Яна пачала аб гэтым гутарку, Але і тут нічога не дабілася. Гутарка аб падмятанні пакояў і паленні пячэй, відаць, стамляла яго; частка пасуды не выклікала ў ім ніякага захаплення. Тады добрая жанчына, ужо трацячы надзею, на кожны выпадак пачала гутарку

Маці дзяўчынак прыняла караля ласкав

аб кухарстве. На яе здзіўленне і радасць, твар караля раптам ажывіўся! Ага, нарэшце яна спаймала яго; яна ганарылася, што аказалася такой хітрай і спрытнай.

Яе змораны язык мог нарэшце адпачыць, бо кароль, ахоплены страшэнным голадам і прывабнымі пахамі, што ішлі ад гаршкоў ды каструль, пусціўся ў даўгія, красамоўныя апісанні розных смачных страў. Праз тры мінуты жанчына ўжо казала сабе:

«Ну, вядома, я была права: ён служыў на кухні!»

А кароль называў усё новыя і новыя стравы і абгаварваў іх з такім уздымам і веданнем справы, што жанчына казала сабе:

«Адкуль ён ведае столькі страў ды яшчэ такіх далікатных, якія падаюцца толькі за сталом багачоў і вяльмож? А, разу-

130