Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цель і ўцякаць ад невядомага ворага? Але куды бегчы? З гумна ўсёроўна выбрацца нельга — яно запёрта; а швэндацца ў цямноце з кута ў кут у чатырох сценах, як у турме, калі за вамі туляецца невядомая здань, якая можа кожную мінуту дакрануцца да вашага пляча або рукі, — не, гэта яшчэ страшней. Але ляжаць тут усю ноч, паміраючы ад жаху, хіба гэта лепш? Не! Што-ж тады рабіць? Аставалася толькі адно, — ён добра ведаў, што аставалася зрабіць, — трэба працягнуць руку і выявіць хто да яго дакранаўся.

Гэта лёгка было падумаць, але цяжка выканаць. Тры разы ён са страхам працягваў руку ўпоцемках і зараз-жа сударгава адсоўваў назад, — не таму, што яна дакранулася ўжо да чаго-небудзь, а таму, што ён адчуваў, што яна зараз да чаго-небудзь дакранецца. Але ў чацверты раз ён працягнуў руку крыху далей, і рука яго лёгка дакранулася да чагосьці цёплага і мяккага. Ён скамянеў ад жаху, — розум яго быў у такім стане, што яму здалося, нібы перад ім яшчэ не астыўшы мярцвяк. Ён падумаў, што хутчэй памрэ, чым дакранецца да яго яшчэ раз. Але ён памыліўся, не ведаючы непераможнай сілы чалавечай цікавасці. Хутка яго рука, дрыжучы, ужо зноў цягнулася ў той бок, — насуперак яго рашэнню, амаль супроць волі, але ўсё-ж настойліва цягнулася. Ён намацаў пучок даўгіх валос. Ён уздрыгануўся, але правёў рукой па валасах і дакрануўся да чагосьці, падобнага на цёплую вяроўку; правёў рукой па вяроўцы і намацаў нявіннейшае цялё! Вяроўка была зусім не вясроўкай, а цялячым хвастом.

Каралю стала сорамна перад самім сабой за тое, што ён нацярпеўся столькі страху і пакуты з-за такога глупства; але яму не было чаго вельмі сароміцца, ён-жа спалохаўся не цяляці, а чагосьці страшнага, неіснуючага, што ён уявіў сабе замест цяляці; кожны другі хлопчык у тыя забабонныя часы спалохаўся-б не менш за яго.

Кароль быў надзвычай рады не толькі таму, што страшыдла аказалася простым цялём, але і таму, што ў яго знайшоўся таварыш; ён адчуваў сябе такім адзінокім і пакінутым, што нават блізкасць гэтай ціхамірнай жывёліны была яму прыемнай. Людзі так крыўдзілі яго, так груба з ім абыходзіліся, што для яго сапраўды было ўцехай мець нарэшце каля сябе таварыша, у якога хоць і няма глыбокага розуму, але затое ёсць прынамсі добрае

126