Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ён стаіць адзінокі, згублены ў самым цэнтры бязмежнай пустыні.

Спатыкаючыся, ён ішоў усё наперад. Злавесныя, незнаёмыя уражанні ахапілі яго. Часам над галавой у яго ледзь чутно шамацела сухое лісце; ён уздрыгваў ад гэтага шолаху; яму здавалася, што гэта шэпчуцца нейкія людзі. Ішоў ён, ішоў і нарэшце нечакана ўбачыў паблізу святло ад бляшанага ліхтара. Ён адступіў назад у цень і чакаў, што будзе. Ліхтар стаяў каля гумна, ля адчыненых дзвярэй. Кароль пачакаў крыху — а ні гуку, ні шолаху. Ён так змерз, а гасціннае гумно так вабіла да сябе, што ён нарэшце адважыўся ўвайсці. Ён быстра, бясшумна пракраўся да дзвярэй і акурат у тую мінуту, як пераступіў парог, ён пачуў за сабой галасы.

Ён хутчэй шмыгнуў за бочку і прысеў на карачкі. Увайшлі два парабкі з ліхтаром і прыняліся за работу, гутарачы паміж сабой. Пакуль яны хадзілі з ліхтаром, кароль паспеў агледзець сярэдзіну гумна і, заўважыўшы на другім канцы нешта накшталт вялікага стойла, парашыў дабрацца да яго, як астанецца адзін. Ён заўважыў таксама, што куча папон ляжыць на поўдарозе да стойла, і надумаўся скарыстаць іх у гэту ноч для служэння англійскай кароне.

Парабкі скончылі сваю работу і пайшлі з ліхтаром, зачыніўшы за сабой дзверы. Дрыжучы ад холаду, кароль спешна дабраўся да папон; захапіў іх, колькі мог, і затым шчасліва прабраўся ў стойла. З двух папон ён зрабіў сабе пасцель, а другімі двума накрыўся. Цяпер ён быў шчаслівым каралём, хоць яго коўдры былі старыя, тонкія і не вельмі грэлі, ды ў дадатак ад іх яшчэ непрыемна пахла конскім потам.

Кароль змерз, яго мучыў голад, але ўсё-ж ён так змарыўся, што хутка яго ахапіла дрымота. Але акурат у тую мінуту, калі ён гатоў быў заснуць, як мае быць, ён выразна адчуў, што нехта дакрануўся да яго! Ён адразу прачнуўся і перастаў дыхаць. У яго ледзь сэрца не разарвалася, так спалохала яго гэта таямнічае дакрананне ў цемры. Ён ляжаў нерухома і прыслухоўваўся, стрымліваючы дыханне. Але ўсё было ціха і спакойна. Ён слухаў, як яму здавалася, вельмі доўга, але ўсё па-ранейшаму было ціха і нерухома. Ён зноў пачаў дрымаць, але раптам зноў адчуў таямнічае дакрананне. Як жудасна, калі дакранецца нехта маўклівы і нябачны! Хлопчык адчуў страшэнны жах. Што яму рабіць? Пакінуць гэту досыць выгодную пас-

125