Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сэрца і рахманы нораў. Ён палічыў за лепшае забыцца на свой высокі сан і пасябраваць з цялём.

Гладзячы рукой яго цёплую, гладкую спіну, — цялё ляжала зусім блізка, — кароль сцяміў, што цялё можа даць яму карысць. Ён узяў сваю пасцель і палажыў яе побач з цялём; потым скруціўся ў камячок і палажыў галаву на спіну цяляці; тады нацягнуў папону на сябе і на свайго сябра, і праз мінуту яму было таксама цёпла і ўтульна, як на пухавіках у каралеўскім палацы ў Вестмінстэры.

І адразу прышлі прыемныя думкі; жыццё стала здавацца больш радасным. Цяпер ён вызвалены ад няволі і злачынства, вызвалены ад кампаніі нізкіх і грубых брадзяг. Ён знайшоў прытулак, яму цёпла, словам — ён шчаслівы. Дзьмуў начны вецер; налятаў парывамі, ад якіх дрыжала і трэслася старае гумно; заміраў, потым зноў стагнаў і выў у кутах і пад страхой; але ўсё гэта было музыкай для караля цяпер, калі яму стала хораша і ўтульна: няхай дзьме і злуе вецер, няхай плача і свісціць, і стогне, — яму было ўсёроўна. Ён толькі мацней прыціскаўся да свайго прыяцеля, адчуваючы асалоду ад яго цеплыні, і непрыкметна заснуў шчаслівым сном, ясным, спакойным, без ніякіх сноў. Воддаль вылі сабакі, тужліва мычалі каровы, бушаваў вецер, дождж люта стукаў па страсе, а яго вялікасць, уладар Англіі, спакойна спаў, і побач з ім спала цялё, простае стварэнне, якое не саромілася спаць побач з каралём.

РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ

КАРОЛЬ У СЯЛЯН

Прачнуўшыся раніцою, кароль заўважыў, што мокры, але здагадлівы пацук пракраўся ўначы да яго і знайшоў сабе прытулак у яго на грудзях. Калі ён паварушыўся, пацук уцёк. Хлопчык з усмешкай сказаў:

— Дурны, чаго ты баішся? Я такі-ж бяздомны, як ты. Сорамна мне было-б пакрыўдзіць безабароннага, калі я сам такі безабаронны. Я ўдзячны табе за добры знак, бо калі кароль апусціўся так нізка, што нават пацукі кладуцца спаць у яго на грудзях, — гэта верная адзнака, што скора лёс яго павінен змяніцца, бо ясна, што ніжэй апусціцца нельга.

Ён устаў, вышаў з стойла і ў тую-ж мінуту пачуў дзіцячыя галасы. Дзверы свірна адчыніліся, і ўвайшлі дзве маленькія дзяў-

127