Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Калі ён твой брат, у цябе сапраўды бязлітаснае сэрца, хлопчык! Як табе не сорамна! Ён-жа не можа паварушыць ні рукой, ні нагой! Калі ён не брат твой, хто-ж ён такі?

— Жабрак і злодзей! Ён узяў у цябе грошы і ў той-жа самы час залез табе ў кішэню. Калі хочаш вылечыць яго цудам, няхай твой кій пройдзецца па яго плячах, — а потым можаш спадзявацца на бога.

Але Гуго не стаў чакаць цуда. У адзін міг ён усхапіўся на ногі і паімчаўся, як вецер, а прахожы за ім, крычучы ва ўсё горла. Кароль, горача падзякаваў неба за сваё вызваленне, пабег у процілеглы бок, не прыпыняючыся, пакуль не апынуўся па-за небяспекай. Ён завярнуў на першую абы якую дарогу і хутка пакінуў вёску далёка за сабой. Некалькі гадзін ён шпарка ішоў, кожную хвіліну з трывогай азіраючыся, ці не гоняцца за ім, але нарэшце ён перастаў баяцца, і яго ахапіла радасць, што небяспекі ўжо няма. Цяпер толькі ён адчуў, што галодны і вельмі стаміўся. Ён пастукаўся быў у бліжэйшую ферму, але яму не далі нават слова сказаць і груба выгналі вон. Яго адзенне не выклікала давер’я.

Разгневаны і абражаны, ён зашагаў па дарозе наперад, вырашыўшы, што болей ён не будзе ставіць сябе пад знявагу. Але голад дужэйшы за гонар, і пад вечар ён яшчэ раз паспрабаваў знайсці прытулак на ферме. Аднак, тут яго сустрэлі яшчэ горш: вылаялі ды паабяцалі арыштаваць як брадзягу, калі ён не пойдзе прэч зараз-жа.

Надышла ноч, цёмная і халодная. А кароль усё яшчэ валокся на змораных нагах. Яму мімаволі прыходзілася ісці без адпачынку, бо як толькі ён прысядаў на мінуту, холад працінаў яго да касцей. Усе гэтыя адчуванні і ўражанні ў часе вандравання сярод урачыстай цемры па пустынных дарогах і палях былі для яго новыя і дзіўныя. Часамі ён чуў галасы, якія набліжаліся, гучэлі зусім блізка і паступова знікалі. Ён не мог разгледзець людзей, а бачыў толькі няясныя, слізгучыя цені, і ў гэтым было нешта фантастычнае, страшнае, і ён уздрыгваў ад жаху. Часам ён бачыў мігацеючае святло — далёка, нібы ў іншым свеце; часам чуў бразганне званочкаў авечага статку — далёкае, глухое, невыразнае; прыглушанае мычанне кароў, далятаючае да яго з начным ветрам, было журботнае; часамі з-за нябачных палёў і лясоў даносілася жаласнае сабачае выццё. І маленькаму каралю здавалася, што ўсё жывое далёка ад яго,

124