Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дом разам з гаспадарамі, калі тыя пасмеюць данесці начальству аб іхніх штуках.

Апоўдні, пасля доўгай і ўтомнай хады, брадзягі зрабілі прывал пад плотам, на ваколіцы досыць вялікай вёскі. Вырашана было адпачыць з гадзіну, і брадзягі разбрыліся ў розныя бакі, каб увайсці ў вёску адначасова ў некалькіх месцах і заняцца кожны сваім рамяством. «Джэка» паслалі з Гуго. Яны пабадзяліся па вуліцы, і нарэшце Гуго, не знаходзячы, да чаго прылажыць сваё майстэрства, сказаў:

— Няма чаго ўкрасці. Мізэрная вёска. Нам прыдзецца прасіць міласціну.

— Нам? Ну, не! Ты прасі, гэта тваё рамяство, а я прасіць міласціны не буду.

— Ты не будзеш прасіць міласціны? — усклікнуў Гуго, са здзіўленнем вытарашчыўшы вочы на караля. — Скажы, ад якога гэта часу ты так змяніўся?

— Я цябе не разумею.

— Не разумееш? Ды ты-ж усё сваё жыццё прасіў міласціну на лонданскіх вуліцах.

— Я? Дурны!

— Паберажы свае ласкавасці, — надалей хопіць. Твой бацька кажа, што ты ўсё сваё жыццё займаешся жабрацтвам. Можа ён хлусіць? У цябе, вядома, хопіць духу сказаць, што ён брэша, —паддражніваў Гуго.

— Ты яго называеш маім бацькам? Так, ён схлусіў.

— Ну, добра, прыяцель! Годзе табе дурня ламаць і прыкідацца вар’ятам, павесяліўся і хопіць, а то каб не наклікаў бяды. Калі я раскажу яму, ён з цябе скуру здзярэ.

— Можаш не турбавацца, — я і сам яму скажу.

— Мне падабаецца твая храбрасць, далібог падабаецца. А вось разважаеш ты па-дурному. Пабояў, штуршкоў, тычкоў і без таго досыць, няварта здабываць іх яшчэ і самому. Але досыць аб гэтым! Я веру твайму бацьку. Я не сумняваюся, што ён здольны збрахаць, не сумняваюся, што ён часам і брэша, — і лепшыя з нас гэта робяць; але тут яму няма сэксу брахаць. А разумны чалавек не траціць дарма такой зручнай рэчы, як хлусня. Але-ж ідзем! Калі табе не падабаецца прасіць міласціну, чым-жа мы зоймемся? Будзем абкрадваць кухні?

Кароль сказаў нецярпліва:

— Кінь балбатаць глупствы, ты мне надакучыў!

122