Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўжо не так нізка. Брадзягі больш не дрыжалі ад холаду і павесялелі. Яны пачалі жартаваць і чапаць прахожых, што трапляліся ім насустрач. Гэта паказвала, што яны зноў сталі цаніць жыццё і яго радасці. Іх, відаць, баяліся: ім усе давалі дарогу і пакорна цярпелі іхнія дзёрзкасці і насмешкі, баючыся пярэчыць. Яны здымалі з плоту развешаную для сушкі бя-

Яны кідалі косткі і гародніну.

лізну, часам на вачах гаспадароў, якія не толькі не супярэчылі, але нават былі яшчэ нібы ўдзячныя, што брадзягі не захапілі і агарожу.

Неўзабаве яны ўварваліся ўсёй грамадой да аднаго небагатага фермера і размясціліся на ферме як дома, пакуль дрыжачы ад страху фермер і яго сям’я спусташалі кладоўку, каб згатаваць гасцям снеданне. Яны пляскалі па падбародку фермерыху і яе дачок, калі тыя падносілі ім ежу, і з рогатам, падобным на конскае іржанне, называлі іх абразлівымі прозвішчамі. Яны кідалі косткі і гародніну ў фермера і яго сыноў, прымушаючы іх ухіляцца, і шумна пляскалі ў далоні, калі траплялі ў цэль. Нарэшце яны вымазалі маслам галаву адной з гаспадарскіх дачок, якая вельмі абурылася ад іхніх нахабных жартаў. Адыходзячы, яны пагражалі прыйсці зноў і спаліць