Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго хлебам і соллю з такой пачцівасцю, нібы за гэтым сталом ужо сядзіць кароль».

Так заканчваецца ўрачыстая падрыхтоўка да самога абеда. Але вось па гулкіх карыдорах разносяцца гукі рога і невыразныя крыкі: «Разыйдзіся! Кароль ідзе! Дарогу яго вялікасці!» Гэтыя выгукі паўтараюцца штохвілінна — усё бліжэй і бліжэй; нарэшце амаль у твар раздаюцца гукі ваяўнічага марша і крык: «Дарогу каралю»! і вось у расчыненыя насцеж дзверы мерным крокам уступае ўрачыстая, пышная працэсія. Слова зноў мае летапісец:

«Наперадзе ідуць джэнтльмены, бароны, графы і кавалеры ордэна Падвязкі. Усе раскошна ўбраныя, з адкрытымі галовамі; далей ідзе канцлер між двума лордамі; адзін нясе каралеўскі скіпетр, а другі — дзяржаўны меч у чырвоных ножнах з выціснутымі на іх залатымі ліліямі, сцябламі ўгару. Далей ідзе сам кароль. Пры яго набліжэнні дванаццаць труб і столькі-ж барабанаў граюць прывітальны туш, а на хорах усе ўстаюць з месц і крычаць: «Божа, беражы караля!» Услед за каралём ідуць дваране, прыстаўленыя да яго асобы, а па правую і па левую руку яго пачэсная варта з пяцідзесяці джэнтльменаў, інвалідаў з залачонымі бердышамі ў руках».

Усё гэта было прыгожа і вельмі прыемна. Сэрца Тома моцна стукала, і вочы блішчэлі ад радасці. Ва ўсім яго абліччы было многа элегантнасці. Гэтая элегантнасць дасягалася іменна тым, што Том не рабіў ні малейшых намаганняў, каб дасягнуць яе, зачараваны і паглынуты вясёлым відовішчам і мажорнымі гукамі, што акружалі яго. Ды і няцяжка быць элегантным у прыгожым і ёмка сшытым адзенні, асабліва, калі гэтага адзення нават і не заўважаеш.

Том помніў зробленыя яму навучанні і адказваў на агульныя прывітанні лёгкім схіленнем галавы і ласкавымі словамі:

— Дзякуй табе, мой добры народ!

Ён сеў за стол, не здымаючы капелюша і зусім не саромячыся гэтай вольнасці, бо абедаць ў капелюшы быў адзіны старадаўні звычай, аднолькава ўласцівы і каралям і Кэнці.

Світа караля падзялілася на некалькі жывапісных груп і асталася з непакрытымі галовамі.

Затым, пад гукі вясёлай музыкі, увайшла асабовая гвардыя — «самыя рослыя і дужыя людзі ва ўсёй Англіі, спецыяльна адабраныя для службы ў палацы». Але, зноў-жа дадзім слова летапісцу: