Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

поспехаў. Ніколі яшчэ не было больш бліскучага прыклада здольнасці дзяцей лёгка прыстасоўвацца да любых умоў.

Джэнтльмен з жэзлам.


Джэнтльмен з жэзлам.

Паспяшым-жа — калі нам дадзена гэтае права — у вялікую абедзеную залу і паглядзім, што там робіцца ў той час, як Том рыхтуецца да вялікай урачыстасці. Гэта — вялізны пакой з залачонымі калонамі і пілястрамі, з размаляванымі сценамі, размаляванай столлю. Ля дзвярэй стаяць рослыя вартавыя, нерухомыя, бы статуі, у раскошным і жывапісным убранні. У руках у іх алебарды. На высокіх хорах, што ідуць вакол усёй залы, змяшчаецца аркестр; хоры паўнюткі багата адзетых грамадзян абодвага полу. Пасярэдзіне пакоя, на ўзвышаным месцы, стол Тома. Але дадзім слова даўняму летапісцу:

«У залу ўваходзіць джэнтльмен з жэзлам у руцэ і за ім другі, са скацеркай, якую ён, набожна скланіўшы калені тры разы, пасцілае на стол; затым яны абодва зноў схіляюць калені і выходзяць. Тады прыходзяць два другія — адзін зноў-жа з жэзлам, другі — з салянкай, талеркай і хлебам. Скланіўшы калені, як і першыя, яны ставяць прынесеныя рэчы на стол і адыходзяць з тымі-ж цэрамоніямі, што і першыя. Нарэшце прыходзяць двое прыдворных у багацейшым адзенні; у аднаго з іх у руках сталовы нож; распасцершыся тры разы на падлозе самым элегантным чынам, яны падыходзяць да стала і пачынаюць церці