Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вольная разам са сваёй дачкой, памілаваная каралём, і ніхто ва ўсёй Англіі не адважыцца асудзіць або пакрыўдзіць цябе.

Жанчына распасцёрлася на падлозе і са слязмі паўтарала, што ў яе няма ўлады зрабіць гэты цуд, іначай яна, вядома, з радасцю выратавала-б жыццё свайго дзіцяці і лічыла-б за шчасце страціць сваё ўласнае жыццё, выканаўшы каралеўскі загад, які абяцае такую вялікую міласць.

Том настойваў. Жанчына паўтарала свае запэўненні. Нарэшце Том сказаў:

— Я думаю, што жанчына кажа праўду. Каб мая маці была на яе месцы і атрымала-б ад д’ябла такую вялікую ўладу, яна не задумалася-б ні на хвіліну выклікаць буру і зруйнаваць ўсю краіну, абы толькі выратаваць гэтай цаной маё жыццё! Трэба думаць, што і ўсе маткі створаны таксама. Ты вольная, добрая жанчына — і ты, і тваё дзіця, — я лічу цябе невінаватай. Цяпер, калі табе даравалі, і табе ўжо няма чаго баяцца, здымі з сябе, калі ласка, панчохі, і калі ты для мяне выклікаеш буру, я дам табе незлічоныя багацці.

Выратаваная жанчына гучна выказвала сваю ўдзячнасць і, выконваючы загад караля, пачала здымаць з сябе панчохі.

Том сачыў за яе рухамі з вялікай цікавасцю, да якой далучалася і крыху трывогі; прыдворныя пачалі выразна выяўляць непакой. Жанчына зняла панчохі з сябе і з дзяўчынкі і, відаць, гатова была зрабіць усё, што ад яе залежала, каб землетрасеннем аддзякаваць каралю за яго велікадушную міласць, але з гэтага роўна нічога не вышла. Том расчаравана ўздыхнуў і сказаў:

— Ну, добрая душа, годзе турбаваць сябе дарэмна: відаць, твая ўлада здрадзіла табе… Ідзі сабе з мірам. Калі-ж чартоўская сіла калі-небудзь вернецца да цябе зноў, калі ласка, не забудзься на мяне — зрабі для мяне добрую буру.

РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ

ПАРАДНЫ АБЕД

Час абеда набліжаўся, але — дзіўная рэч! — гэта бадай што не трывожыла Тома і не палохала яго ані трохі. Ранішнія падзеі замацавалі ў ім упэўненасць у сябе; беднае, бруднае кацянё за гэтыя чатыры дні зусім асвоілася з тым дзіўным падстрэшшам, куды яго закінуў лёс. Даросламу і за месяц не зрабіць-бы такіх