Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бал можа купіць душу дзіцяці, калі захоча і калі дзіця згадзіцца. Д’ябал, але ніяк не англічанін. У апошнім выпадку дагавор несапраўдны.

— Ну, гэта дрэнная выдумка, несправядлівая, злая! Як жа-ж гэта англійскі закон дае д’яблу такія перавагі, у якіх адмаўляе англійскім грамадзянам? — усклікнуў Том у благародным парыве.

Гэты новы погляд на рэчы выклікаў у многіх усмешку, і многія потым паўтаралі гэтыя словы ў доказ таго, якое своеасаблівае і самабытнае мышленне Тома і як праясніўся яго памутнелы розум.

Старэйшая злачынніца перастала рыдаць і прагна, з усё большай надзеяй усмоктвала ў сябе кожнае слова. Том гэта заўважыў, і яму стала яшчэ больш шкада гэту, безабаронную жанчыну, якая стаяла на краі гібелі. Ён спытаў:

— Што-ж яны рабілі, каб выклікаць буру?

— Яны сцягвалі з сябе панчохі, гасудар!

Гэта надзвычайна здзівіла Тома і распаліла яго дапытлівасць аж да дрыжыкаў.

— Дзіўна! — усклікнуў ён горача. — Няўжо-ж заўсёды гэта мае такія жудасныя вынікі?

— Заўсёды, гасудар! Прынамсі, калі жанчына таго пажадае і прагаворыць пры гэтым патрэбныя словы ў думках ці голасна.

— Пакажы сваю ўладу! Я хачу бачыць буру! — звярнуўся Том да жанчыны.

Шчокі прысутных раптам збялелі ад забабоннага страху, і ў большасці з’явілася жаданне, хоць і не выказанае, выйсці хутчэй з залы; але Том нічога не заўважыў, ён быў цалкам захоплены чакаемай катастрофай. Бачачы здзіўленне і замяшанне на твары жанчыны, ён паспешна дадаў:

— Не бойся, ты не будзеш адказваць за гэта. Нават больш: цябе адпусцяць на волю, і ніхто цябе пальцам не кране. Пакажы тваю ўладу!

— О, міласцівы кароль, у мяне няма такой улады! Мяне абвінавацілі дарэмна.

— Цябе стрымлівае страх. Супакойся! Табе ніхто нічога не зробіць. Выклікай буру, хоць самую маленькую, — я-ж не патрабую вялікай і шкоднай, я нават аддам перавагу няшкоднай, — зрабі гэта, і жыццё тваё будзе выратавана: ты пойдзеш адсюль