Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ухвалення мудрага пытання. Але шэрыф, не падазраючы, куды ідзе справа, прастадушна адказаў:

— Сапраўды так, ваша вялікасць. Яна пацярпела і, як усе гавораць, па заслузе… Яе хату знесла бура, і яна з дзіцем асталася без прытулку.

— Дорага-ж яна заплаціла за тое, каб зрабіць шкоду самой сабе. Нават каб яна заплаціла ўсяго толькі фартынг, і то я

Старыя заківалі галовамі ў знак ухвалення.

сказаў-бы, што яе ашукалі; а яна-ж загубіла сваю душу і душу дзіцяці для таго, каб разбурыць свой дом. Значыцца, яна вар’ятка; а калі яна вар’ятка, яна не ведае, што робіць, і, значыцца, ні ў чым не вінавата.

Старыя зноў заківалі галовамі, захапляючыся прамудрасцю Тома. Адзін лорд ціха прамармытаў:

— Калі чуткі справядлівыя, і кароль вар’ят, не шкодзіла-б гэтым вар’яцтвам заразіцца якому здароваму: яно дадало-б яму болей розуму.

— Колькі год дзяўчынцы? — спытаў Том.

— Дзевяць год, ваша вялікасць.

— Ці можа дзіця, паводле англійскіх законаў, заключаць якія-небудзь кантракты і прадаваць сябе, мілорд? — звярнуўся Том з пытаннем да аднаго вучонага суддзі.

— Закон не дазваляе малалетнім заключаць якія-небудзь кантракты або прымаць у іх удзел, міласэрны кароль, з прычыны таго, што іх няспелы розум не можа спаборнічаць з больш спелым розумам і злачыннымі намерамі старэйшых. Толькі д’я-