Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Цяпер я ведаю, — сказаў ён сабе: — гэта той самы незнаёмец, што выцягнуў Джайлса Уітта з Темзы і выратаваў яму жыццё ў першы дзень новага года; дзень быў такі непагодлівы, ветраны. Самаадданы чалавек, благародны і смелы. Шкада, што ён зрабіўся злачынцам і замешаны ў такую прыкрую справу…

Том разглядаў злачынцаў.

Я добра памятаю, у які дзень і нават у якую гадзіну гэта было, бо гадзінай пазней, калі на вежы прабіла адзінаццаць, бабуля Кэнці задала мне такую цудоўную па сваёй лютасці ўзбучку, у параўнанні з якой усе ранейшыя і пазнейшыя могуць здацца пяшчотнымі ласкамі».

Том загадаў вывесці часова жанчыну з дзяўчынкай і звярнуўся да памочніка шэрыфа:

— Добры сэр, у чым віна гэтага чалавека?

Шэрыф апусціўся на калена.