Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нанеслі сваім афярам: ён не мог думаць ні аб чым, апрача шыбеніцы і жудаснага лёсу, які чакае асуджаных на смерць. У сваім хваляванні ён нават забыў на хвіліну, што ён не сапраўдны кароль, і, перш чым паспеў ён падумаць, у яго вырваўся з вуснаў загад:

— Прывесці іх сюды!

Зараз-жа ён пачырванеў да вушэй і ўжо хацеў быў папрасіць выбачэння. Але, заўважыўшы, што ні граф, ні дзяжурны паж не здзівіліся яго загаду, прамаўчаў. Паж, як звычайна, нізенька пакланіўся і задам вышаў з пакоя, каб выканаць каралеўскую волю. Том адчуў прыліў гонару і яшчэ раз падумаў сабе, што званне караля мае свае перавагі.

«Сапраўды, — думаў ён, — здзейснілася ўсё, аб чым я нядаўна марыў, чытаючы старыя кнігі і ўяўляючы сябе каралём, які дыктуе законы і загадвае ўсім вакол сябе: зрабіце тое, зрабіце гэтае. Ніхто не асмеліцца не паслухацца мяне ці пярэчыць маёй волі».

Дзверы расчыніліся; адзін за адным абвяшчаліся гучныя тытулы, і ўваходзілі вяльможы, насіўшыя іх; палова залы напоўнілася знатнымі людзьмі ў раскошным убранні. Але Том бадай што не заўважыў гэтых паноў, бо быў захоплены другой, больш цікавай справай. Ён безуважна апусціўся на троннае крэсла і ўпіўся вачыма ў дзверы, не хаваючы сваёй нецярплівасці; лорды, убачыўшы, што кароль кагосьці чакае, не адважваліся трывожыць яго і пачалі ціхенька гутарыць аб розных дзяржаўных справах разам з прыдворнымі плёткамі.

Праз некаторы час пачуўся мерны тупат салдат; у залу ўвайшлі злачынцы ў суправаджэнні памочніка шэрыфа і ўзвода каралеўскай гвардыі. Памочнік шэрыфа схіліў перад Томам калена, падняўся і адышоў убок; трое асуджаных як упалі на калені, так і асталіся; гвардзейцы сталі за тронам. Том з цікавасцю разглядаў злачынцаў. Нейкая дэталь у касцюме ці вобліку мужчыны абудзіла ў ім няяснае ўспамінанне.

«Гэтага чалавека я быццам недзе ўжо бачыў, — падумаў ён, — але дзе і калі — не прыпомню».

Акурат у гэту хвіліну мужчына быстра падняў галаву, зіргнуў на Тома і таксама быстра апусціў яе на грудзі, нібы аслеплены бляскам каралеўскай велічы; але для Тома было досыць на адзін міг убачыць увесь яго твар.

97