Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наглядаць жвавы рух на гасцінцы, што праходзіў ля варот палаца, шкадуючы, што ён сам не можа прыняць удзелу ў гэтай вольнай і вясёлай мітусні. Раптам ён пачуў тупат ног і ўбачыў натоўп простых людзей, якія з крыкам і свістам беглі ўніз па дарозе.

Том падышоў да акна.


Том падышоў да акна.

— Хацеў-бы я ведаць, што там адбываецца! — усклікнуў ён з дзіцячай цікавасцю.

— Вы — кароль… — нізка кланяючыся, сказаў яму граф. — Ваша вялікасць дазволіце мне выканаць ваша жаданне?

— Так! так! Калі ласка, я буду вельмі рады! — усхвалявана крыкнуў Том і сам сабе дадаў, вельмі задаволены: «Праўду кажучы, быць каралём не так ужо і дрэнна: цяжкасці гэтага стану часам пакрываюцца і некаторымі выгодамі».

Граф клікнуў пажа і паслаў яго да начальніка варты:

— Няхай затрымаюць людзей і даведаюцца, куды яны бягуць і чаго. Па загаду караля…

Праз некалькі хвілін шматлікі атрад каралеўскіх гвардзейцаў у бліскучых сталёвых панцырах вышаў чарадой з варот і, выстраіўшыся на дарозе, перагарадзіў шлях натоўпу. Пасланы вярнуўся і далажыў, што народ ідзе за жанчынай, мужчынай і дзяўчынкай, якіх вядуць на смерць за злачынствы супроць спакою і велічы Англіі.

Смерць — гвалтоўная лютая смерць — чакае трох няшчасных. У сэрцы Тома нібы нешта абарвалася. Жаль ахапіў яго цалкам і выцесніў усе іншыя пачуцці; ён не падумаў аб парушэнні закона, аб тых пакутах і стратах, якія гэтыя злачынцы можа быць