Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быў скаваны па руках і па нагах напышлівым і строгім этыкетам. Затое потым ён адпачыў душою адзін са сваім «пажам для пабояў». Гэта гутарка прынесла яму нямалую карысць, бо даставіла яму і забаву і карысныя звесткі.

Трэці дзень царствавання Тома Кэнці прайшоў таксама, як і першыя дні, з тою розніцаю, што цяпер яму было лягчэй, і ён адчуваў сябе не так няёмка, як спачатку; ён пачынаў прывыкаць да свайго становішча і да новага асяроддзя; з кожнай гадзінай заўсёдная блізкасць знатнейшых лордаў і іхняе пракланенне перад ім усё меней сароміла і прыгнятала яго.

Адно толькі перашкаджала яму спакойна чакаць набліжэння наступнага, чацвертага, дня — страх за свой першы публічны абед, які быў назначаны на той дзень.

У праграме чацвертага дня былі і больш сур’ёзныя рэчы: Тому трэба было ўпершыню старшынстваваць у дзяржаўным совеце і выказваць свае меркаванні і пажаданні адносна той палітыкі, якой павінна прытрымлівацца Англія ў дачыненні розных чужаземных народаў, блізкіх і далёкіх, раскіданых па ўсім свеце; у той-жа дзень чакалася фармальнае назначэнне Гертфорда лордам-пратэктарам, і яшчэ шмат важнага павінна было адбыцца ў той дзень; але для Тома ўсё гэта было глупствам у параўнанні з пакутай, якая чакала яго на публічным абедзе, калі ён будзе адзінока сядзець за сталом пад мноствам накірованых на яго цікаўных вачэй, у прысутнасці мноства ратоў, шэптам выказваючых розныя заўвагі пра кожны яго малейшы рух і пра яго хібы, калі ён будзе настолькі няшчасны, што зробіць якую-небудзь хібу.

Але нішто не магло затрымаць наступлення чацвертага дня, і вось гэты дзень прышоў. Ён застаў беднага Тома прыгнечаным, безуважлівым. Дрэнны настрой трымаўся ў ім доўга і ўпарта. Том не меў сілы страсануць з сябе гэту хандру. Звычайныя ранішнія працэдуры здаліся яму асабліва непрыемнымі. Ён зноў адчуў усю тугу свайго палону.

Пасля поўдня яго прывялі ў абшырную аудыенц-залу, дзе ён, у гутарцы з графам Гертфордам, павінен быў чакаць, пакуль прыдзе вызначаны час афіцыйнага прыёму значнай колькасці важнейшых саноўнікаў і царадворцаў.

Крыху счакаўшы, Том падышоў да акна і пачаў з цікавасцю