Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 7 —


— Во, праўду-ткі кажуць: „Што край, то звычай“. У нас гэтак конна ня езьдзяць. Хадзем, Панас, паўзіраемся, што далей будуць рабіць гэтыя людзі з канём!

Падвёў чалавек каня да студні, наліў у карыта вады, — поіць, а той, што на кані, вокам ня міргне, ні на кога ня гляне і сядзіць, як слуп, утаропіўшыся на вазэ, ад якіх ехаў.

Хочацца Панасу з Тарасам распытацца, што знача гэтае зьявішча, але разам і брыдка ім паказацца сярод чужых людзей нічога ня ведаючымі.

Аж на шчасьце убачілі знаёмага жаўнера з іх вёскі, які служыў У Берасьцейскай крэпасьці. Вельмі абрадаваліся, што спаткалі свайго чалавека, і зараз-жа пытаюцца:

— Скажы, Арцемка, чаму гэты чалавек сядзіць на кані да хваста тварам і ўсё недзе углядаецца, нат вокам ня міргне?

— А гэта, бачыце, мазурэ, як прыедуць у Берасьце на кірмаш, дык, каб не адлучыцца ад сваіх і ня згубіць воза на рынку, вядуць удвох паіць каня. Пакуль адзін вядзе каня і поіць яго, другі ось сядзіць на ім і ўвесь час сочыць за сваім возам, каб ня спусьціць яго з вока і каб потым ня шукаць. Але гэта што? Вось вы ўбачыце яшчэ цікавейшыя рэчы.

— Тарас, Тарас! Глядзі, на што гэтыя людзі, вун ідучы, усё клубкі размотвуюць?

— Дзе? Пакажы!

— Вун, у аднаго чалавека клубок ніцей у руках, там ось другі размотвуе, ідучы ў краму, а ось баба распускае за сабою ніці… Арцемка, што гэта яны робяць?

— А гэта — таксама мазурэ. Яны ў Берасьце бяз клубка ніцей ніколі ня едуць. Бо, калі трэба