Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 8 —

ім адыйсьціся каму-небудзь ад свайго воза, дык, каб папасьці зноў на тоя мейсца, — распускаюць за сабой ніці, а потым, ідучы назад, зноў змотвуюць іх у клубке.

— То хіба яны надта далёка жывуць ад Берасьця, калі гэты горад ім гэтакі не знаёмы?

— Не! Жывуць яны бліжэй, чым адгэтуль наша вёска, але яны ўсе надта нейкія блуклівыя. Часта здарваецца, што мазур ва ўласных палетках заблукаецца.

— Брэшаш, Арцем! Як-жа можна ня ведаць сваіх палеткаў?

— Я сам быў сьведкаю гэтага здарэньня!

— Ну, раскажы, як гэта было?

— Былі мы ось у мазурскай старане на манеўрах і стаялі ў аднэй вёсцы. Дык адзін гаспадар, у якога я быў на кватэры, паехаў у поля гараць. Але ня трапіў на сваю ніву, ды загароў суседнюю. Назаўтрае папаў якраз на сваё поля. Глядзіць і дзівіцца… Што за ліха? Учора гараў, а сяньня ужо травою зарасло? Ну, але раз гараў, то трэба і засеяць. Так і засеяў мазур ня горатую ніву! Або ось у нашай батарэі служаць два мазурэ, дык жыватэ мы з іх панадрывалі: што дзень, то ўсё сьвежую штуку яны выкінуць. Служаць яны тут ужо з паўгода, а адзін з іх і да гэтага часу ня можа ніяк знайсьці свайго ложка, як трэба спаць лажыцца: заўсёды на чужым умосьціцца, пакуль яго не завядуць і не пакажуць яго мейсца. А наранкі, як схопіцца, дык заўсёды то чужыя боты абуе, то нагавіцы або мундзер чужы адзеня, або ў чужую скрынку залезя, шукае ў ёй сваіх рэчаў і лаецца, калі не знайходзіць. І сьмех, і бяда з ім! А другі, — дык праз доўгі час ніяк ня мог запамятаць, дзе ў яго правая і дзе левая