Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 6 —

але ходзіць галаву задраўшы. А як яны дзіўна вучацца нагавіцы адзяваць! Але я табе аб гэтым цяпер не скажу, бо табе усё скажы, дык і ехаць далей не захочаш. Пэўна ўбачым гэта ўласнымі вачыма.

Зацікавіўся Панас і дамоў зьвяртацца раздумаўся.

Едуць далей. Прыехалі ў Берасьце. Прыгожы горад! Спадабаўся Панасу й Тарасу. Знайшлі, што нат лепшы за Пінск.

Быў якраз кірмашны дзень. Пайшлі яны на рынак. Ходзяць, да тавару, да людзей прыглядаюцца, да іх гутаркі прыслухаюцца.

— Тарас, а Тарас! Хадзі хутчэй сюды! Паслухай, як гавора вун тая баба, што сыры на возе прадае: здаецца, — не па-нашаму. Падыйшлі, — слухаюць. Пытаюцца, па чым сыры.

— По цтэры злоты і цьверць з вагі ззуцам! — хуценька адрэзала баба.

— Ты зразумеў Тарас?

— Не! А ты, Панас?

— І я нічога не зразумеў! Калі яна надта хутка забалбатала ды яшчэ нейкая шапятлівая.

— Ну, дык гэта — пэўна мазурыха. А што? Я казаў табе, што варта ехаць далей!

— Ну, дык ідзем яшчэ прыслухацца, — кажа Панас. Ідуць, прызіраюцца і да мовы прыслухаюцца.

— Панас! Хутчэй, хутчэй глядзі, як вун той чалавек на кані паехаў!

— Дзе? які?

— Вун, недалёка ад студні!

Панас, як убачыў, дык аж мала не пакаціўся са сьмеху! На кані сядзеў сярэдніх гадоў чалавек тварам да заду і, абаручкі трымаючыся за хвост, каб не зваліцца, ўсё глядзіць у той бок, адкуль едзя, а другі чалавек вядзе каня за вобруць.