Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 5 —

конікаў, пусьцясць іх на выган, а самі пагаманяць з людзьмі каля вогнішча, крыху пасьпяць ды адпачынуць і са ўсходам соняйка зноў у дарогу вырушаць.

Да Берасьця нічога новага ня ўбачылі Панас з Тарасам: усё людзі, як людзі, — і гавораць аднолькава.

— А ведаеш, Тарас, пэўна махлююць старыя людзі, што ёсьць на сьвеце народ мазурэ? — кажа Панас.

— Чаму? — пытаецца Тарас.

— А таму, што ось мы столькі ўжо праехалі, а нікога і нічога новага яшчэ ня ўбачылі: ўсё наш брат і нашая гаворка. Ці не вярнуцца нам ужо да хаты? Бо гэтак і ўвесь сьвет аб‘езьдзіш, а навасьцей дамоў ня прывязеш і сам розуму не набярэшся.

— Пачакай, Панас, я чуў, што гэтыя самыя мазурэ што родзяцца сьляпымі жывуць за Берасьцям, а тут ужо, кажуць, ня шмат засталося. Яны — тыя-ж самыя паляке, бо жывуць у Польшчы. Гаворка іх таксама польская, толькі надта ўсе яны шапечуць, і калі хутка залапоча ды зашапеча мазур, а асабліва мазурыха, дык пакуль не обслухаешся, то трудна і зразумець, што яны гавораць. Вечная памяць, мой бацька нябожчык казаў, што мазур не адважыцца назваць сябе паляком да тых час, пакуль не пачне адзяваць нагавіц. А хлапцэ ходзяць У іх без нагавіц аж да тэй пары, пакуль не спатрэбіцца ісьці ў сватэ або ў войска, бо да тых час дзяцюк ўсё яшчэ лічыцца блазнам. Не дарам-жа ў нас кажуць „мазур-безпарточнік“. А як ужо мазур улезя ў нагавіцы ды ўсадзіць ў капялюш пяро з пятушынага хваста, дык тады ўжо, хоць і босы,