Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 4 —

тры боханы хлеба, па добраму апольцу сала, па кумпяку, па штук 5 сыраў, па добрым слоіку масла і, дабавіўшы да ўсяго гэтага яшчэ стаўпец аладак, знайшлі, што харчоў павінна хапіць на добры шмат дарогі. Апрача гэтага, паставілі ў воз поўную дзяжу талакна. На ўсялякі выпадак адлічылі яшчэ ў падарожныя капшуке па дзесяць рублёў грошы. Налажылі воз сенам і аброкам, а зьнізу за трайню прывязалі вядзёрка з каланіцай. На ўсялякае здарэньне улажылі ў воз сякеру. Панасавага каня, як старэйшага, запраглі ў аглоблі, а Тарасавага, маладога, прыпраглі збоку.

У аўторак рана, чуць золак, яшчэ да ўсходу сонца, Панас і Тарас, падмацаваўшыся добра аладкамі з салам і, падапрануўшы пад новыя сьвіткі яшчэ кажушке, рушылі ў дарогу.

Едуць, гутараць, піпачкі пакурваюць… Іх конікі патрухваюць.

Да Пінску дарога і людзі ўсё знаёмыя: сюды кождага аўторку яны на кірмаш езьдзяць. На гэты раз кірмашнікаў таксама ехала многа, і Панас з Тарасам у грамадзе не заўважылі, як апынуліся ў Пінску…

Тут сустрэліся яны са знаёмымі да з роднымі, распыталіся ў іх дарогу на Берасьце.

Ўрэшце, дзеля адвагі і цяпла ў ногі, „зрабілі па паўкварты“ і паехалі далей.

Едуць сабе, едуць, між сабою гутараць, піпачкі пакурваюць. Каго ні сустрэнуць „дабрыдзень“ скажуць, дарогу распытаюць. Да людзей, да іх работы прызіраюцца, але, пакуль што, нічога новага ня бачаць: людзі, як людзі, усё такія, як Панас з Тарасам. Ведама, — свая старонка!

Днём едуць, ноччу папасуюцца. Прылучацца дзе да вясковых начлежнікаў, распрагуць сваіх