Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 29 —

рымалі свае назовы ад тых мяйсцовасьцяў, дзе яны засяліліся, або самі надалі назову той мяйсцовасьці, якою заўладалі. І ось, кожды народ асеў на сваёй зямліцы, сваёй гаспадарцы: Расійцы — ў Расіі, Немцы — ў Нямеччыне, Французы — ў Франціі, Паляке — ў Польшчы, Крывічэ — ў Крывіі. Да Крывічоў і мы належым, але, як наша зямелька вялікая, то, каб адрожніць, хто адкуль паходзіць, дык маем яшчэ асобныя мяйсцовыя назовы. Толькі ось мазурэ жывуць на падсуседзях у Палякоў, — ні то паляке, ні то не паляке: мова шапялявая, вопратка дзіравая, гавораць, як кашы-мазухі ў губу набраўшы, згэтуль — і мазурэ. Калечаны народ! А калі хочаця ведаць, як і калі акалечыліся, то раскажам вам.

— Скажэця, людцэ добрыя! — просяць мазурэ.

— Добра, — кажа Тарас, — дык слухайце-ж ды ня гневайцеся, калі што не спадабаецца. Жыў сабе за Берасьцем адзін паляк ды такі лядашчы і зухвалы, што нікому й дарогі ня ўступаў. Нат усе паляке ад яго адхінуліся, кажучы, што гэта нейкі ўжо надпаляк, От, аднаго разу заступіў гэты паляк дарогу чорту і давай з ім біцца, а чорт калі смальне яму ў зубы, дык яны ў паляка і высыпаліся. Ад гэтага часу пачаў ён шапятаць, і ад яго пайшоў цэлы такі род, бо дзеці перанялі яго шапятлівую мову. Дык от, знача, мазурэ — тыя-ж паляке, толькі што шапятлівыя. Але паляке, памятаючы іх паганага продка, і цяпер на мазуроў ласкі ня маюць, па сьвеце іх разганяюць, па чужых краёх расьпіхаюць і ўсе небасьпечныя кутке мазурамі затыкаюць. Што-ж, няпраўда мо?

— Можа й праўда, — згадзіліся мазурэ, — калі людзі аб гэтым баюць.

Пагутарылі яшчэ аб тым, аб сім, як гэта заўсёды бывае паміж падарожнымі ды яшчэ за чар-