Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 28 —

чарцы вып‘ям, разгутарымся, зноў чаго-колечы новага даведаемся…

— Праўду кажаш, Панас!…

Заехалі да жыда ў стадолу, распраглі коні, прывязалі, падкінулі ім сена, а самі пайшлі ў хату.

Падарожных у карчме было многа. І усё адны мазурэ. Сярод іх знайшліся і знаёмыя Панасу й Тарасу.

Зараз прывіталіся, слова за словам, — і разгутарыліся. А каб разьвязяць у мазуроў языке і здабыць прыяцельства, — Панас з Тарасам заказалі кварту гарэлкі. Нарэзалі сала, П‘юць, ядуць, бясёду вядуць. Мазурэ з свайго боку пачалі гарэлку ставіць. Панас і Тарас прапануюць ім закусваць салам, а мазурэ адмаўляюцца.

Мы не кацапы, — кажуць, — свіную скуру есьці.

Мы таксама не кацапы, але сала не зьмяняем на вашу масьлянку.

А мазурэ ў той час якраз паставілі на стол бойку з масьлянкаю і ўсё абмакалі ў яе хлеб.

— То хто-ж вы, калі не кацапы? — пытаюцца мазурэ.

— Мы — паляшуке, бо жывём на Палесьсі. Але нам цікава, чаму вас мазурмі завуць, калі вы ў Польшчы жывяце?

— Мазурэ — гэта ў нас мужыке, як і мы з вамі, а палякамі называюцць тых ў нас, што працаваць адвучыліся.

— Цікаўныя рэчы мы ад вас чуям! А вы можа, й ня ведаеце, зкуль вы на сьвеце ўзяліся?

— Для цэго-з не вемы? Нас Пан Буг ствозыл!

— От і ня ведаеце! Бог стварыў толькі першага чалавека, што Адамам называўся. А ўсе людзі, што распладзіліся ад Адама па усей зямлі, ат-