Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 27 —


Пад‘язджаюць бліжэй. Бачаць, — аж мазурходзіць кругом свае новае хаты з запаляным смаляком і ўсё ткае яго над страху.

— Бач, нечысьць! — кажа мазур, — не пасьпеў гаспадар яшчэ і абагрэцца ў хаці, як ён ужо першы свае цянёты параспасьціраў… Згінь, прападзі, нячыстая сіла!

І перажагнаўшы падстрэшша палыхаючым смаляком, мазур уваткнуў яго ў салому.

Ледзь пасьпелі Панас з Тарасам заліць жыгануўшую страху.

А мазур, спалохаўшыся, што хата загарэлася, аслупянеў і толькі вачыма лупае.

— Што гэта ты хацеў зрабіць найлепшае? — пытаецца ў яго Тарас.

— А я — кажа — хацеў абсмаліць толькі тыя ніці, што нячысьцік панаблутваў пад страхой, каб апутваць імі душы людзкія.

— Да гэта-ж — павуценьне! А калі ты яго ужо так баішся, дык дай мятлу, — я пакажу, як ад яго бараніцца.

Прынёс мязур мятлу. Тарас пазьнімаў ёю павуценьне. Мазурэ, якія зьбегліся на гэтае зьявішча, аж ратэ паразьзяўлялі.

— Да чаго кажуць ёсьць хітрыя людзі на сьвеце!…

Разьвіталіся Панас і Тарас з мазурамі і паехалі далей.

Едуць сабе, едуць, між сабой сьмяюцца, гутараць, з розуму людзкога не надзівяцца.

Пад‘язджаюць пад карчму. А час быў ужо позны: пачало сутуняць.

— А ведаеш, Тарас? Паначуймо хоць раз у карчме: тут пэўна людзей сьвежых сустрэнем, па