Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 26 —


А таварышэ іх стаяць на беразе і ўсё галёкаюць, каб ім хутчэй дзеравіну падавалі. Але не дачакаліся і раззлаваўшыся пайшлі назад.

— Бач, трасца іх галаве! — кажуць, — Во, павер ім другі раз!

На запытаньне Тараса і Панаса ці далёка адтуль другі мост, сказалі, што ня ведаюць.

Стаяць Панас і Тарас каля ракі й думаюць, што далей рабіць.

— Ведаеш што, Тарас? Вярнемся ўжо да хаты!

Пакуль даедзем, — якраз будзе пара касіць!

— Праўду кажаш, Панас, але сяньня ўжо позна, — давай паначлегуем тут!

Адпраглі коні, пусьцілі іх на траву. А самі раздабылі дроў, разлажылі вогнішча. Падпякаюць сабе на ражэнчыках сала, вячэраюць. Павячэраўшы, наадменку паспалі.

Назаўтрае разам з соняйкам у дарогу вырушылі.

Едуць яны, едуць, між собою гутараць. Піпачкі — пык!-пык!-пык! — пакурваюць. Коні — трух!-трух!-трух! — патрухваюць.

Праз знаёмыя лясЭ, палеткі й вёскі праязджаюць, з прыгорка на прыгорак падыймаюцца, са знаёмымі людзьмі сустракаюцца. З імі гутараць і расказваюць, дзе былі і што бачылі. За навуку мазурэ ім дзякуюць, да сябе з пашанай заклікаюць, частуюць, кормяць і з добрымі пажаданьнямі выпраўляюць;

Прыязджаюць Панас з Тарасам у тую вёску, дзе яны навучылі цесьляў, як бэльку падоўжыць.

— Ну, невядома скончылі мазурэ хату, ці не? — кажа Панас.

— Ось пабачым…