Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 22 —


Прачыхаецца Тарас у начы, аж чуе, — мазурыха дзіця нарадзіла.

— Во вязе нам! — думае, — і на баль папалі, і даведаемся, якімі мазурэ родзяцца.

Наранкі Тарас, нічога ня кажучы Панасу, жыў не гарыць, хутчэй угледзіць новараджонага мазура. А папрасіць, каб паказалі, не адважыцца, бо гэта ня згодна са звычаем.

Урэшце, дачакаўся такі Тарас, як усе вышлі з хаты, а парадзіха заснула, адвярнуўшыся да сьцяны.

Падбег гэта ён да ложка, адкрыў дзіця, зірнуў на яго, ды кліча хутчэй Панаса.

Падбег Панас, глядзяць абодвы, — у дзіцяці запраўды вочы заплюшчаны і, быццам, вечкі зросшыся.

Дзіця раптам заплакала.

— Глядзі, нат сьлёзы не цякуць! — кажа Тарас, — і вочкі ўсё заплюшчаны!

У сенях нехта стукнуў, — і Панас з Тарасам хутка адскочыліся ад дзіцяці і, як ні ў чым ня бывала, сядзяць на лаве і монтаюцца каля капшукоў, быццам курыць рыхтуюцца.

— А што? Такі праўду людзі кажуць, — гавора Тарас, выехаўшы з панадворку.

— Аб чым? — пытаецца Панас.

— Ну, а пра тое, што мазурэ сьляпымі родзяцця!

Едуць яны далей, між сабою гутараць, сьмяюцца. Піпачкі свае — пык!-пык!-пык! — папыкваюць. Конікі, іх — трух! трух!-трух! — падтрухваюць. І ім нічога сабе пасьля мазуроўскага аўса;

Пад‘язджаюць нашы падарожнічкі да ракі: конікі піць захацелі.