Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 23 —


Разнуздалі. Пояць.

Бачаць, аж да іх пад‘язджае абоз мазуроў, таксама коні паіць.

Напаілі мазурэ коні і згаворваюцца між сабою талакно рабіць.

— Цікава паглядзець, — кажа Панас, — як мазурэ талакно робяць. Заложым тут папаску і пасочым.

— Праўду кажаш, Панас!

Падкінулі конікам сена, самі дасталі з воза сваю лусту, селі, сілкуюцца і да работы мазуроў прыглядаюцца.

Бачаць, — зьнялі мазурэ з воза мяшок мукі і нясуць да ракі.

Зацікавіліся Панас з Тарасам: што далей будзе?

Потым пракапалі мазурэ ў беразе заваню, напусьцілі ў яе вады й насыпалі солі. Памяшалі ваду, пакаштавалі, — ня солана! Яшчэ сыплюць соль, — ня солана, Цэлы мяшок солі ў заваню ўвярнулі і ніяк вады не пасалілі. „Што за ліха?“ дзівяцца мазурэ.

Але, як солі ўжо больш ня было, то рашылі і з недасолам пагадзіцца.

Сыплюць муку. Мяшаюць, — усё рэдкае талакно!

А мука, ведама, з вадой зьбягае.

Цэлы мяшок мукі ў заваню ўгацілі, — а талакно ніяк не загусае. Што за ліха? Рашылі мазурэ, што мука на дно сьселася. А як яе разьмяшаць?

Зараз паклікалі мазурэ хлапчука, прывязалі да яго шыі камень, а да паяса — вяроўку й кажуць: „Лезь у заваню талакно мяшаць!“

Хлапчук быў невялічкі, — і, як чабоўхнуў у заваню, дык і схаваўся з галавою.