Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 21 —


А яны пацягнуць, пацягнуць, завалакуць на зруб, прымераюць, — кароткая!

Давай зноў цягнуць!

Урэшце змарыліся мазурэ, запацелі, быццам з вады вылезьлі, і бачаць ужо, што не дадуць рады, — ня зробяць бэльку даўжэйшай. Паселі й сумуюць.

— А ось мы ўдвох якбачыш вам гэтую бэльку падоўжым!

— Ну! Хіба жартуеце? Нас ось дваццаць чалавек не далі гэтаму рады, а вы ўжо нешта зробіце?

Панас і Тарас, нічога не адказаўшы, зараз распрануліся, зьмерылі папярочную сьцяну зруба, знайшлі патрэбнай даўжыні ашвалачак дзеравіны, абчасалі, прыладзілі да бэлькі, зьбілі дубовымі цьвякамі, ўдвох зацягнулі, ўлажылі і пытаюцца у мазуроў:

— Ну што, далі рады?

Дзівяцца мазурэ і не надзякуюцца.

— Зкуль вы, людзі добрыя? — пытаюцца.

— А мы адтуль, адкуль хмары на неба падымаюцца!

— Э! Дык вы нат блізкія суседзі, бо ў нас хмары заўсёды з-за гэтага лесу выйходзяць, а туды толькі вярстоў са два будзе!

Запрасілі мазурэ добрых людзей, „блізкіх суседзяў“ у хату, паставілі за працу і добрую раду барышу, частуюць, кормяць, аб сваім жыцьці расказваюць.

П‘юць, ядуць Панас з Тарасам, як добрыя госьці, з мазурамі гутараць, жартуюць. Не заўважылі, як сутуняла.

Астаўляюць іх мазурэ нанач.

Паслалі Панасу на аднэй лаві, Тарасу — на другой. Ляглі падарожныя і сьпяць.