Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 20 —


А тыя стаяць, праціраюць вочы і толькі думаюць імі.

А некаторыя мужыке пачалі сварыцца з жанкамі. Адны кажуць, што прыехалі ў Берасьце, а жанке пераконваюць іх, — што дамоў.

А Панас з Тарасам падагналі конікаў ды й паехалі сабе далей.

Ад‘ехаліся за сяло, у волю нарагаталіся.

А што, заўсёды слухай мяне, Панас! — кажа Тарас.

— Ну й мудры народ гэтыя мазурэ! Едзьмо, браток, далей, бо кажуць людзі, што „чым далей у лес, тым больш дроў.

Едуць яны, едуць, між сабой жартуюць, Гутараць. Піпачкі свае — пык!-пык!-пык! — пакурваюць. Конікі — трух!-тртх!-трух! — трухаюць.

Уязджаюць зноў ў вёску.

Бачаць, — будуюць мазурэ новую хату.

— О, гэта цікава паглядзець! — кажа Панас.

Пад‘ехалі блізка, прыстакнулі, „памажы божа“ сказалі.

А мазурэ якраз у гэты самы час, пабраўшыся па чалавек дзесяць за вяроўкі, прывязаныя за адзін і другі канец да прыгатаванай і ўжо як мае быць абчэсанай бэлькі, цягнуць адны да сябе, а другія да сабе, аж вочы на лоб у іх выпірае.

— Што робіце, людзі добрыя? — пытаецца Тарас.

— А ціск ня бачыце? — бэльку хочам расьцягнуць! Кароткая, бачыце, папалася дзеравіна, а у нас даўжэйшае няма!

Глядзяць Панас з Тарасам, чакаюць, пакуль мазурэ бэльку расьцягнуць.