Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 19 —


А мазурэ храпуць, аж захлынаюцца і, пэўна, ужо па трэйцяму сну трызьняць,

Ось Тарас раптам падняўся.

— Ну, пойдзям, Панас!

— Куды?

— От, — ідзі, калі кажу!

Падыйшлі да вазоў.

— Варочай усе вазэ аглаблямі назад!

Паперакручвалі усе вазы назад і пайшлі спаць.

Назаўтрае, яшчэ да ўсходу сонца, усе схапіліся, палавілі коні, запраглі і паехалі.

Едуць сабе, едуць, з мазурамі гутараць, аба ўсім распытваюць. Пад‘язджаюць да вёскі.

— Што, мо гэта ўжо Берасьце? — пытаюцца мазурэ ў нашых падарожных.

— Так, Берасьце, — кажа Тарас, — а самога аж разрывае ад стрымліванага сьмеху.

— Але-ж — зусім, як наша вёска! — абрадаваліся мзазурэ.

— Глядзеця! — паказвае адзін мазур, — вун тая жанчына, што нясе ваду, як дзьве кроплі вады падобна да мае Магды!

— Праўда! — кажуць мазурэ.

А Панас і Тарас аж жыватэ падціснулі паясамі, каб ня трэснуць ад стрымліванага сьмеху.

— Глядзеця, людцэ, дык тут і каравэ саўсім, як нашы! — дзівяцца мазурэ, гледзячы на стада, што ішло з поля.

Уязджаюць у вёску. Коні давай цягнуць вазэ кожды на свой панадворак!

Насустрач кірмашнікаў павыбягалі з хатаў мазурыхі. Пытаюцца у мужыкоў, чаму не прадалі пшаніцы.