Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 18 —


Бачаць, — з лесу выязджае цэлы абоз мазуроў.

Пад‘ехалі мазурэ да нашых падарожных і пытаюцца:

— Куды едзеце, людцэ?

— У Берасьце! — адказвае Тарас, — а вас куды Бог нясе?

— Таксама ў Берасьце. А ці ня ведаеце, колькі вярстоў засталося яшчэ ехаць?

— А вярстоў дваццаць можа будзе. А ці здалёк, людзі добрыя?

— О, здалёк: ось з-за гэтага лесу! А вы зкуль?

— Мы якраз з таго мейсца, дзе сонца зайходзіць.

— Дык, знацца, вы — блізкія суседзі, бо ў нас сонейка зайходзіць ось за гэтым прыгорачкам! Ну, а чаго-ж вы стаіце, чаму ня едзеце?

— Мы ось думаем — кажа Тарас, — што не варта нанач у горад ехаць: і коняй няма дзе папасьвіць, і за начлег трэба плаціць. А тут ось добры выган, травы колькі хочаш, і лес блізка, — давайце разам заначуям тут: у грамадзе весялей будзе. А заўтра разам паедзям.

— Праўду кажаш, чалавеча! — згадлізіся мазурэ.

Зьехалі на выган, распраглі коні і пусьцілі іх на пашу. Самі нанасілі дроў, разгнецілі вогнішча, павячэралі кожды са свае торбачкі, пагутарылі і ляглі спаць.

Мазурэ зараз-жа і захраплі, як пшаніцу прадаўшы, хоць пшаніца яшчэ была ў мяшкох на вазох.

Ня сьпяць толькі Панас і Тарас: аднаго карціць выканаць сваю думку, а другога надта цікавіць гэты сакрэт.