Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 9 —

нага. Калі яму кажуць пачынаць ісьці з левай нагі, — ён ступае праваю і наадварот, — дзе трэба ступіць праваю, — ён суне леваю. Нарэшце, каб ён мог адрожніць, ўзялі ды прывязалі да левае нагі сена, а да правае — салому, і ў часе машыроўкі, заміж каманды „левай! правай!“, гаварылі яму „сена! — салома! сена! — салома!“ І сьмех, і бяда! Але праз месяц для таго-ж ужо добра ведаў ён, дзе правая і дзе левая нага.

Зацікавіліся Панас і Тарас мазурамі.

— А што? Я казаў табе, што трэба ехаць далей! — упякнуў Тарас Панаса.

— Твая праўда, Тарас! Ну, дык, цяпер ужо едзьмо далей, паглядзімо на гэтых мазуроў…

З радасьці, што сустрэліся са сваім чалавекам, Панас і Тарас, згодна прыказцы, што „добры гаспадар ня толькі ў жываце, а нат у ботах вады ня любіць“, пачаставаліся з Арцемам квартаю гарэлкі, добра папалудналі, распыталіся дарогу і паехалі далей.

Едуць яны, едуць, між сабою гутараць. Піпачкі пакурваюць. Конікі патрухваюц.

Праз лясэ, пале праязджаюць, мяйсцовасьць аглядаюць. Цікавяцца, як людзі поля абрабляюць, чым гаруць, чым засяваюць.

Едуць дзень, едуць другі, — усё тыя-ж людзі, тыя-ж самыя звычаі.

— Што за ліха? Дзе-ж тыя мазурэ жывуць? — пачаў зноў непакоіцца Панас.

— Не пары гарачкі! — адказвае Тарас, — цяпер пэўна ужо недалёка…

— Глядзі, глядзі, Тарас! Што гэты чалавек вун робіць?

— Ну, што-ж?… Гарэ!