Старонка:Прыгоды Панаса і Тараса (1912).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 10 —


— Гарэ то ён гарэ, але здаецца, — ні канём, ні валом.

— А кім-жа ён гарэ?

— Здалёк не разабраць, — едзьмо хутчэй!

Падагналі конікаў, пад‘язджаюць бліжэй.

Праўда, — чалавек гарэ, але саху цягне баба.

— А што? Праўда-ткі, што мазурэ на бабах поля гаруць!

— Ну, цяпер і я паверыў, — кажа Панас.

— Чалавеча добры! Што робіш? — пытаюцца.

— Гару! — кажа той.

— А дзе-ж твае валэ?

— На што валэ? Пры чым яны тут? Яны ось на пашы!

— Дык на тое-ж яны й валэ, каб на іх гараць!

— Што вы, людцэ? Яны-ж ня будуць ведаць у які бок цягнуць!

— Нічога! Мы табе ось пакажам, як гэта робіцца.

Панас і Тарас зараз-жа зьлезьлі з воза, распрануліся, зрабілілі на хуткую руку сякое-такое ярмо, злавілі пару добрых валоў, упраглі. Адзін на першы пачатак правёў валэ, а другі сахою кіруе. Пайшла работа, як належыць! Вылупілі мазур з мазурыхаю бакулы і толькі дзівяцца! Што гэта за людзі такія, што й жывёлі чалавечы розум могуць надаць?…

Якбачыш з паўганоў нагаралі, а потым кажуць мазуру:

— Ну, цяпер ты сам гары!

Узяўся мазур за саху, падагнаў валоў, — саха проста піша!

Ненадзякуецца мазур, а яшчэ больш яго баба!