Старонка:Прозалаць (1926).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зяленым агнём кіпарысы маўкліва
радасна вабілі ў цемень скал.
Чорнае мора, вечна шумлівае
вольнасьць тваю я шчасьліва спаткаў…

У сэрцы, грудзёх хараством каласілі,
білі паклоны… насілі дары…
Пазалотай поэзіі ласкава зьвілі
сонечны, казачны Крым!

Місхор-Марат
1925 г.

|}