Старонка:Прозалаць (1926).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЯСТЭЧКА

Пятніца…
Запалілі сьвечкі
ў кожнай хаце
цёмнага мястэчка.
На стале ля сьвечак
Сьпечаная хала.
Ў талесах мястэчка
сівы талмуд чытала.
Сонейка пагасла…
Запалілі сьвечкі…
Пятніца…
Вечар…
Моліцца мястэчка.