Старонка:Прозалаць (1926).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II

Вечар жніўны ціха павевае,
рассыпае срэбра кроклямі расы…
Ходзіць задуменны местачковец Хаім;
месяц завіваўся ў сівыя валасы.

Моліцца на месяц, моліцца на неба
просіць дапамогі: — Борух, адэной!..
Моліцца пакорны местачковец рэбэ
просіць неба яснае выслухаць адно.

Глянуў на старога: абадраны, голы;
талесамі роніць буйнаю сьлязу.
А калісьці Хаім езьдзіў балаголам,
а цяпер ад нечага — гудуе ён казу

і кожны вечар ходзіць з хаты ў хату
І ў кожнай хаце хэйдар, ну і гут“…
І як шчыры рэбэ горача заўзята
дзеткам убівае ў голавы талмуд.