Старонка:Прозалаць (1926).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДНЯВОЛЬНЫМ

Эх, беларуская вёска,
бедная вёска, ня плач.
Няхай п‘яная паншчына госкае,
няхай скача крывёй імгла.

Тя ня плач… іх сіла тлее…
Ты ўзыходзіш на вольны шлях!
Руньню новай ужо зелянее
Беларусі Заходняй зямля.

Ім вядома, — яшчэ больш пазнаюць
край, дзе толькі адны крыжы.
Гэта край — Беларусь маладая!
ім ня зьнішчыць яе!
Будзе жыць!...

Ня плач ты, радзімае поле,
весялейшы кідай перазвон.
Прынясе вызваленьне падпольле —
яно — жыцьцё новых дзён!…