Старонка:Прозалаць (1926).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Серабрыстаю ноччу паслухай
ня плача жыцьцё, а бурліць!
Ой, завые яшчэ завіруха —
вызваленьне роднай зямлі.


∗     ∗

Ў хаце холадна, ў хаце цёмна
ня жыцьцё, а ігрышча бяды.
Мы й ня жывём, —
а страшаць жыцьцём нас,
Эх, непрападзём,
як у хмарах дым!

Нас мільёны!
Зьмена наша:
партызанскі бор, завод.
Нас мільёны
нам ня страшны
ажырэлы панскі род.
Пераможам
сілай працы!
Ня стрыножыць
дух юнацкі…