Старонка:Прозалаць (1926).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЭПОМАНІОН[1]

Горад льле грукат
заўсёды гоман
топчаш
ты
па бруку
А ўсёткі мой бушуе
горад родны
Люблю я сын яму я
Песьні
нас
чароўнай
вучыў бурліва
Горад жыць бунтоўна

21/ХI—25 г.

  1. Старая форма вершу. Чытаецца ён так: Горад заўсёды льле гоман грукат, топчаш заўсёды ты! гоман па бруку і г. д.

    Рэд.