Старонка:Прозалаць (1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

о
хто
ня чуў
гул працы
на заводзе
калі вясна
праменьнямі гуляе ля машын
калі як пырскі серабра
стальны імглівіць пыл
той хараство жыцьця
няздолеў напаткаць
я чую сьпеў вясны
калі кіпіць завод
калі льле слёзы сталь
агнём халодна — сінім
твой сьпеў вясна — завод
а вольнасьць — сьпеў вясны
на заводзе
вясна мая
песьню
табе
пяю
я