Старонка:Прозалаць (1926).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З РАДАСЬЦІ

Часамі сэрца так балюча сьцісьне
нават валацужных успамінаў шум.
Лятуценьнямі у сонечнай калысцы
успаміны ласкава закалышу.

Страсанешся!.. Дні… Э‘эх, дзянёчкі!
А някрыўдую, можа так і лепш —
калі пачуў гульлівыя званочкі,
халоднай стальлю больш не запяеш.

Сварыцца нельга, нельга проста ганіць,
я неадхілюся, як сьвісьне барацьба.
І ціж заўсёды так і гарлапаніў
пад лязгі шклянак прыкры «шарабан».

Бывае з радасьці якую кроплю вып‘еш…
мна заўтра панікі, гармідару — аж страх.
Сэрца сьцісьнецца, сьлязою моўчкі ўсхліпне
з гора вып‘еш зноў, з гора, у пацьмах.